Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Брэст - наступная кропка падарожжа лагера "Беларусічы"

Дата: 31 июля 2018 в 13:50, Обновлено 1 августа 2018 в 11:41
412 просмотров

     Два насычаныя падзеямі дні правялі хлопцы і дзяўчаты ў Брэсце, дзе спыніліся на начоўку ва УА "Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі". Прадстаўнікі УА арганізавалі экскурсію па цэнтры горада, падчас якой расказалі пра мінулае Брэста і яго сучаснае жыццё. Асабістага ўпамінання патрабуе алея каваных ліхтароў, якія былі зроблены рознымі прадпрыемствамі горада, а яшчэ - цікавы рытуал запальвання ліхтароў на газе, які кожны вечар збірае на алеі шматлікіх зацікаўленых.  

     У Брэсце мы аказаліся ў час святкавання 999-годдзя, што было заўважна ў самой атмасферы горада. Юнакі і дзяўчаты з цікавасцю прайшліся па музеі чыгуначнай тэхнікі, у якім напярэдадні была адчынена новая выставачная зала. Уразіла ўсіх сваёй веліччу Брэсцкая крэпасць-герой, дзе прайшла экскурсія па тэрыторыі і па музеі.

     Добрым адпачынкам пасля начнога пераезду стала наведванне Лядовага палаца, а палюбавацца прыгажосцю Брэста давялося ў час прагулкі на цеплаходзе па рацэ Мухавец. Дарэчы, (што вельмі сімвалічна!) цеплаход меў назву "Гродна".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.