Герб Дзяржаўнай установы адукацыі
"Сярэдняя школа №2 г.п. Зэльва»
Герб Дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №2 г.п. Зэльва" ўяўляе сабою сімвалічны ўзыход сонца, які ўвасабляе галоўныя жыццёвыя мэты чалавека: ісці насустрач сонцу па шляху дабра, справядлівасці, чалавекалюбства; верыць у светлую будучыню і рабіць яе такой; мець светлыя намеры - быць адкрытым, сумленным, справядлівым; дарыць цяпло людзямусмешкай, дапамогай, падтрымкай.
Разгорнутая кніга на фоне сонца ўвасабляе веды, неабходныя для станаўлення маладога пакалення. Таксама яна паказвае на бесперапыннасць вучэння, неабходнасць набыцця новых ведаў і імкненні да новых адкрыццяў на працягу ўсяго жыцця.
Сіметрычна ў адносінах да сонца размешчаны кветка, пялёсткі якой з'яўляюцца знакам згуртаванага калектыву аднадумцаў настаўнікаў, вучняў, бацькоў, аб’яднаных адзінымі каштоўнасцямі – такімі, як духоўнасць, гуманізм, адказнасць, павага, справядлівасць сяброўства.
Выкарыстаная яркая палітра фарбаў сімвалізуе шчаслівае дзяцінства.
Сцяг Дзяржаўнай установы адукацыі
“Сярэдняя школа №2 г.п.Зэльва”
Сцяг Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 г.п.Зэльва” уяўляе сабою палатно з трох рознакаляровых палос, якія ўвасабляюць розныя пакаленні вучняў.
Зялёная паласа ўвасабляе вучняў пачатковых класаў –“акцябрат”. Зялёны колер-колер маладых парасткаў, на якія ўскладаюцца вялікія надзеі .
Чырвоная паласа ўвасабляе вучняў 5-8 класаў- піянераў.Чырвоны колер-колер актыўных, творчых асоб, якія гатовы да рашучых дзеянняў і новых здзяйсненняў.
Блакітная паласа ўвасабляе вучняў старэйшых класаў-членаў ГА “БРСМ”. Блакітны колер сімвалізуе колер вады , якая струменіцца і знаходзіцца ўвесь час у руху, як і выпускнікі школы, якія знаходзяцца ў пошуку свайго месца ў жыцці. Палоскі размешчаны адна пад адной, што сімвалізуе пераемнасць паміж рознымі пакаленнямі вучняў.
Гімн школы
(Словы і музыка настаўніцы пачатковых класаў А.С.Кароза)
У засені ліп і таполяў
Стаіць наша родная школа,
Дзе словам і справай настаўнік
Шліфуе пяшчотна душу.
Уранні і вечарам познім
Пад погляд і добры, і грозны
Сюды сваю радасць, трывогу
Я зноў, як да мамы, нашу.
Школа наша родная, дзе душа свабодная,
Дзяцінства басанога мой шчаслівы лёс
Школа мая мілая, юнацтва легкакрылае,
Аб табе юнацкую я тугу пранёс.
Малых у абдымкі прымала,
Вялікіх вяла ў жыццё,
Таму ўвесь час не знікала
Любові к табе пачуццё.
Хадзіў тут Мазго і Ягоўдзік,
І Голуб сцяжынку таптаў.
І быў у іх першы настаўнік
І хто ў добры шлях выпраўляў.
Школа мая мілая, дзяцінства легкакрылае,
Мара ты юнацкая, мой шчаслівы лёс.
Школа мая родная, дзе душа свабодная.
Я даніну ўдзячнасці, як букет, прынёс.