Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Символика

Дата: 20 декабря 2014 в 12:17, Обновлено 20 июня 2019 в 15:26
Автор: Кречко Т. В.

Герб Дзяржаўнай установы адукацыі

"Сярэдняя школа №2 г.п. Зэльва»

Герб Дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №2 г.п. Зэльва" ўяўляе сабою сімвалічны ўзыход сонца, які ўвасабляе галоўныя жыццёвыя мэты чалавека: ісці насустрач сонцу па шляху дабра, справядлівасці, чалавекалюбства; верыць у светлую будучыню і рабіць яе такой; мець светлыя намеры - быць адкрытым, сумленным, справядлівым; дарыць цяпло людзям усмешкай, дапамогай, падтрымкай.

Разгорнутая кніга на фоне сонца ўвасабляе веды, неабходныя для станаўлення маладога пакалення. Таксама яна паказвае на бесперапыннасць вучэння, неабходнасць набыцця новых ведаў і імкненні да новых адкрыццяў на працягу ўсяго жыцця.

Сіметрычна ў адносінах да сонца размешчаны кветка, пялёсткі якой з'яўляюцца знакам згуртаванага калектыву аднадумцаў настаўнікаў, вучняў, бацькоў, аб’яднаных адзінымі каштоўнасцямі – такімі, як духоўнасць, гуманізм, адказнасць, павага, справядлівасць сяброўства.

   Выкарыстаная яркая палітра фарбаў сімвалізуе шчаслівае дзяцінства.

Сцяг Дзяржаўнай установы адукацыі

“Сярэдняя школа №2 г.п.Зэльва

Сцяг Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 г.п.Зэльва” уяўляе сабою палатно з трох рознакаляровых палос, якія ўвасабляюць розныя пакаленні вучняў.

Зялёная паласа ўвасабляе вучняў пачатковых класаў –“акцябрат”. Зялёны колер-колер маладых парасткаў, на якія ўскладаюцца вялікія надзеі .

Чырвоная паласа ўвасабляе вучняў 5-8 класаў- піянераў.Чырвоны колер-колер актыўных, творчых  асоб, якія гатовы да рашучых дзеянняў і новых здзяйсненняў.

Блакітная паласа ўвасабляе  вучняў старэйшых класаў-членаў ГА “БРСМ”. Блакітны колер  сімвалізуе колер вады , якая струменіцца і  знаходзіцца ўвесь час у руху, як і выпускнікі  школы, якія знаходзяцца ў пошуку свайго месца ў жыцці. Палоскі размешчаны  адна пад адной, што сімвалізуе пераемнасць паміж рознымі пакаленнямі вучняў.

Гімн школы

(Словы  і музыка настаўніцы пачатковых класаў А.С.Кароза)

У засені ліп і таполяў

Стаіць наша родная школа,

Дзе словам і справай настаўнік

Шліфуе пяшчотна душу.

Уранні і вечарам познім

Пад погляд і добры, і грозны

Сюды сваю радасць, трывогу

Я зноў, як да мамы, нашу.

Школа наша родная, дзе душа свабодная,

Дзяцінства басанога мой шчаслівы лёс

Школа мая мілая, юнацтва легкакрылае,

Аб табе юнацкую я тугу пранёс.

Малых у абдымкі прымала,

Вялікіх вяла ў жыццё,

Таму ўвесь час  не знікала

Любові к табе пачуццё.

Хадзіў тут Мазго і Ягоўдзік,

І Голуб сцяжынку таптаў.

І  быў у іх першы настаўнік

І хто ў добры шлях  выпраўляў.

Школа мая мілая, дзяцінства легкакрылае,

Мара ты юнацкая, мой шчаслівы лёс.

Школа мая родная, дзе душа свабодная.

Я даніну ўдзячнасці, як букет, прынёс.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.