Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Візітка школы

Дата: 15 февраля 2018 в 22:52, Обновлено 22 апреля 2020 в 12:40
Автор: Кречко Т. В.

Педагагічны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдня школа №2 г.п.Зэльва”-калектыў аднадумцаў, які творча і мэтанакіравана ажыцяўляе ўкараненне сучасных педагагічных тэхналогій у адукацыйны працэс.

Наша мэта: Стварэнне ўмоў для фарміравання чалавека-грамадзяніна, які засвоіў культуру грамадства і свабодна арыетуецца ў сучасных сацыяльных умовах.

Наша задача: Далучыць вучняў да ведаў аб жыцці, дапамагчы ў авалоданні  ўласным вопытам дзейнасці і зносін, які адпавядае маральным нормам і каштоўнасцям.

Нашы вучні : У школе 15 класаў-камплектаў, у якіх  займаецца 273 вучня. З іх 40  прызёраў раённых алімпіяд, 1 прызёр трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па працоўнаму навучанню, 1 прызёр трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове, 1 прызёр трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па хіміі,  1 прызёр  заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па працоўнаму навучанню.

Нашы настаўнікі: 45 педагагічных работнікаў  з вышэйшай адукацыяй, 19 настаўнікаў маюць вышэйшую катэгорыю, 12-першую катэгорыю, узнагароджаны граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь-4, граматамі абласнога ўпраўлення адукацыі-18, пераможцаў абласных конкурсаў педагагічнага майстэрства-2, пераможцаў раённых конкурсаў педагагічнага майстэрства-4.

Сярэдні ўзрост-35 гадоў. 12 настаўнікаў- выпускнікі нашай школы.

Педагагічным калектыам вядзецца работа па рэалізацыі рэспубліканскага  інавацыйнага праекту “Украненне мадэлі фарміравання чытацкай кампетэнтнасці ў працэсе сеткавага ўзаемадзеяння”

Асаблівасці зместу навучання:    Школа з’яўляецца апорнай установай адукацыі па інтаграванаму навучанню.

Развіццё здольнасцей: У нашай школе вучняў запрашаюць на заняткі 42 факультатываў, 11 аб’яднанняў па інтарэсах.

У школе працуе спартыўны клуб “Здароўе”, савет гісторыка-краязнаўчага музея, валанцёрскі атрад “Надзея”, атрад ЮІР “Страла”, навуковае таварыства “Эрудыт”, інфармацыйная група з ліку вучняў 11 класа, школа сацыяльнай адаптацыі.

100% вуняў ахоплены дзейнасцю дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў “БРПА” і  “БРСМ”.

Тры вучні школы з’яўляюцца членамі маладзёжнага парламенту пры Зэльвенскім раённым Савеце дэпутатаў.

Нашы дасягненні: Вучні школы з’яўляюцца пераможцамі:

  •  рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў;
  •  абласных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы;
  •  абласных спаборніцтваў па турыстычнаму мнагабор’ю;
  • абласнога конкурсу відэаролікаў “ За мужество спасибо говорим!”;
  • абласнога конкурсу “Сям’я года”;
  • раённага злёту юных іспектароў руху;
  • раённых спаборніцтваў па чарлідзінгу.

Нашы перспектывы:

Павышэнне якасці адукацыі праз арганізацыю сістэмнай работы з адоранымі вучнямі і стварэнне роўных магчымасцей для атрымання адукацыі дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў інтаграваных класах.

Стварэнне цэласнай сістэмы грамадзянска- патрыятычнага выхавання ў школе, арыентаванай на фарміраванне асобы будучага актыўнага грамадзяніна, здольнага распрацоўваць стратэгію паводзін, ажыцяўляць маральны выбар і несці за яго адказнасць

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.