Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Турысцка-краязнаўчы лагер "Беларусічы" наведаў Кобрын - горад Суворава

Дата: 30 июля 2018 в 09:57, Обновлено 30 июля 2018 в 18:25
427 просмотров

       Юнакі і дзяўчаты правялі аглядавую экскурсію па гістарычным цэнтры Кобрына, прайшліся па парку імя Суворава, спыніліся ля помніка салдатам, што загінулі ў бітве з Напалеонам, і помніка заснавальнікам горада, мемарыяла ў гонар 40-годдзя Перамогі над фашысцкімі захопнікамі, ля Дома малітвы евангеліскіх хрысціян, ля Свята-Петрапаўлаўскай царквы. А пасля наведалі Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя Суворава, дзе экскурсавод правёў юных турыстаў па экспазіцыях "Сем стагоддзяў Кобрына" і "Дом А.В.Суворава". У цэнтры Кобрына зайшлі ў будку для буккросінгу, дзе пакінулі буклеты і брашуры пра родны зэльвенскі край, а таксама правялі акцыю "Запрашаем на кірмаш", раздаўшы жыхарам Кобрына рэкламныя лісткі з інфармацыяй аб Анненскім кірмашы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.