Юныя турысты падарожнічаюць па Беларусі
З 26 па 29 ліпеня наведвальнікі турысцка-краязнаўчага лагера "Беларусічы" здзейснілі падарожжа па маршруце Зэльва - Гродна - Кобрын - Брэст - Гродна - Каробчыцы - Зэльва на чыгуначным транспарце. Яны мелі магчымасць пазнаёміцца з культурнымі, гістарычнымі і прыроднымі помнікамі роднай Беларусі, а таксама не забылі і пра адпачынак.
У абласным цэнтры нашай вобласці юныя турысты прагуляліся па гістарычных месцах, спыніліся ля храмаў і знакавых будынкаў, наведалі парк Жылібера, пабывалі ў музеі гісторыі Гарадніцы, а яшчэ адправіліся на ААТ "Малочны мір", дзе для іх была арганізавана вытворчая экскурсія.
Телефоны: (801564) 7-25-21, (801564) 7-25-83, (801564) 7-25-85, (801564) 7-25-84
Email: sh2zel@tyt.by