Першы раз у шосты клас!
Першы дзень новага навучальнага года пачаўся традыцыйна: урачыстая лінейка сабрала аднакласнікаў на школьным двары. А далей мы адправіліся ў абноўлены школьны музей, дзе прайшоў першы ўрок "Беларусь - мая Айчына".
Галоўныя каштоўнасці, якімі валодае кожны народ - гэта яго гістарычная памяць, традыцыі, культура, мова. І аб гэтым вялася гаворка на першым уроку. Нягледзячы на тое, што клас рускамоўны, на ўроку "Беларусь - мая Айчына" гучала беларуская мова. Экскурсія па музеі расказала пра спадчыну, якую патрэбна захоўваць. Магчымасць разгледзець уважліва экспанаты і задаць пытанні была ў кожнага вучня.
А далей на класнай гадзіне мы на хвілінку вярнуліся ў лета. Яна так і называлася "Лета - гэта маленькае жыццё". У гульнёвай форме шасцікласнікі расказалі, што цікавага адбылося з імі за тры папярэднія месяцы. Паходы і экскурсіі, збор грыбоў і ягад, новыя кнігі і ўражанні... Усё гэта і многае іншае дапамагло нам набрацца сіл, каб з імпэтам прыступіць да пазнання новых навук!
Бывай гаманлівае звонкае лета!
Нясём мы у класы вясёлкі букетаў.
Мы бор абуджалі гамонкай вясёлай.
Бывай, лета звонкае! Крочым мы ў школу.
П. Прануза
Телефоны: (801564) 7-25-21, (801564) 7-25-83, (801564) 7-25-85, (801564) 7-25-84
Email: sh2zel@tyt.by