Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Вечарына "Ты пакліч мяне, пазаві..."

Дата: 17 февраля 2017 в 09:20
404 просмотра

14 лютага па ініцыятыве членаў Савета музея прайшло сумеснае мерапрыемства для старшакласнікаў СШ№2 і ўдзельнікаў клуба “Малюся слову”, які працуе на базе аддзялення дзённага прыбывання людзей сталага ўзросту Центра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

   Вечарына “Ты пакліч мяне, пазаві…” (лірыка кахання Яўгеніі Янішчыц і Сяргея Панізніка) аб’яднала школьнікаў і пенсіянераў. Як кажуць, для кахання няма абмежаванняў па ўзросце. Са сцэны ў выкананні дзесяцікласнікаў гучалі лепшыя ўзоры інтымнай лірыкі двух таленавітых беларускіх паэтаў. За гэта патрэбна сказаць “дзякуй” былому бібліятэкару школы і па сумяшчальніцтву кіраўніку клуба Яніне Шматко, якая стала аўтарам сцэнарыя. Вядучай вечарыны выступіла бібліятэкар ЦРБ Валянціна Масюк. Менавіта яна расказала прысутным пра няпростае каханне Яўгеніі Янішчыц і Сяргея Панізніка, якое і нарадзіла цудоўныя вершаваныя радкі. На працягу амаль гадзіны з вуснаў юнакоў і дзяўчат на фоне музыкі гучалі на беларускай мове пранікнёныя словы кахання. Паэтычныя радкі перамяжаліся музычным гукарадам. А лейтматывам вечарыны стала песня на верш Максіма Багдановіча “Зорка Венера”. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.