Конкурс “Мае землякі – мой гонар”
Члены Савета музея Жабрун Ксенія і Ступчык Святлана прынялі ўдзел у конкурсе “Мае землякі – мой гонар”. Яны прадставілі на суд журы даследчую работу “Руплівец на ніве роднай мовы” ў намінацыі “Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны”. У рабоце сабраны матэрыял пра жыццёвы і творчы шлях Паўла Уладзіміравіча Сцяцко, доктара філалагічных навук, прафесара, выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь, уганараванага за высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны уклад у развіццё і памнажэнне духоўнай і культурнай спадчыны беларускага народа медалём Францыска Скарыны. Даследчая праца ацэнена першым месцам на раённым этапе конкурса і будзе прадстаўляць наш раён у вобласці. Жадаем дзяўчатам поспехаў!
Телефоны: (801564) 7-25-21, (801564) 7-25-83, (801564) 7-25-85, (801564) 7-25-84
Email: sh2zel@tyt.by