Новости
Да Дня роднай мовы Саветам музея падрыхтавана і праведзена інтэрактыўная гульня "Подарожжа па краіне роднай мовы". Вандроўнікі адгадвалі зашыфраваныя прымаўкі, пазнавалі пісьменнікаў-землякоў, заглянулі ў бабульчын куфэрак, слухалі родныя напевы і нават "прыгатавалі" дранікі.
Калі ў куфэрках Вашых бабуль захаваліся цікавыя рэчы, што могуць распавесці пра жыццё нашых продкаў, чакаем Вас у нашым музеі. Гэтыя прадметы могуць стаць часткаю краязнаўчай экспазіцыі, а Вашае імя назаўсёды будзе ўпісана ў кнігу ўліку музейных экспанатаў! Чакаем цікавых знаходак!