Турысцка-краязнаўчы лагер "Беларусічы" наведаў Кобрын - горад Суворава
Юнакі і дзяўчаты правялі аглядавую экскурсію па гістарычным цэнтры Кобрына, прайшліся па парку імя Суворава, спыніліся ля помніка салдатам, што загінулі ў бітве з Напалеонам, і помніка заснавальнікам горада, мемарыяла ў гонар 40-годдзя Перамогі над фашысцкімі захопнікамі, ля Дома малітвы евангеліскіх хрысціян, ля Свята-Петрапаўлаўскай царквы. А пасля наведалі Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя Суворава, дзе экскурсавод правёў юных турыстаў па экспазіцыях "Сем стагоддзяў Кобрына" і "Дом А.В.Суворава". У цэнтры Кобрына зайшлі ў будку для буккросінгу, дзе пакінулі буклеты і брашуры пра родны зэльвенскі край, а таксама правялі акцыю "Запрашаем на кірмаш", раздаўшы жыхарам Кобрына рэкламныя лісткі з інфармацыяй аб Анненскім кірмашы.
Телефоны: (801564) 7-25-21, (801564) 7-25-83, (801564) 7-25-85, (801564) 7-25-84
Email: sh2zel@tyt.by