Новости 4 класс
Класная гадзіна прайшла ў форме падарожжа па станцыям здароўя. Кожны пялёстак рамонка - новая станцыя. Дзеці даведаліся, як правільна сачыць за сваім здароўем і што неабходна выконваць для таго, каб быць здаровымі.
У нашым класе адбылося свята, прысвечанае Международнаму жаночаму дню. Пад час мерапрыемства дзеці спявалі песні, вясёлыя частушкі, расказвалі вершы, інсцэніравалі, разам з матулямі і бабулямі прымалі актыўны ўдзел у конкурснай праграме. Было цікава, весела і забаўляльна. Усе засталіся задаволенымі і атрымалі шэраг пазітыўных эмоцый. Усім жанчаным былі ўручаны святочныя паштоўкі, вырабленыя сваімі рукамі.
"Гук [й']. Літара й." - тэма адкрытага ўрока літаратурнага чытання на якім вучні прадэманстравалі сваі навыкі правільнага і беглага чытання, а таксама выконвалі шэраг практыкаванняў і заданняў, якія садзейнічалі развіццю маўленчых здольнасцей вучняў.
На гэтым тыдні вучні нашага класа наведалі дзяўчынку-інваліда - Левашэня Сафію, якая вучыцца ў нашым класе, толькі навучанне ажыццяўляецца дома. Дзеці павіншавалі Сафію з надыходзячымі святамі, запрасілі ў школу на навагодні ранішнік, а таксама пажадалі хутчэйшага выздараўлення і як мага хутчэй далучыцца да ўсіх вучняў класа!
Вучні нашага класа з вялікай радасцю і ахвотаю прыступілі да ўпрыгожвання класнага памяшкання да Новага года.Кожны маленькі вучань прыняў актыўны ўдзел і атрымаў шмат станоўчых эмоцый.
18 лістапада прайшоў адкрыты ўрок матэматыкі ў форме ўрока-казкі.Падчас правядзення занятка вучні здзейснілі падарожжа па краіне Матэматыцы разам з героямі казкі "Рэпка". Падарожжа для вучняў было цікавым і займальным.
Паважаныя бацькі!
9 лістапада ў 17.30 у актавай зале адбудзецца агульнашкольны бацькоўскі сход "Прафілактыка камп`ютэрнай залежнасці, паводзіны ў сацыяльных сетках", а затым класны бацькоўскі сход. Шчыра запрашаем!!!
7 гадоў адзначыла самая актыўная, энергічная і паспяховая вучаніца нашага класа - Кавалевіч Караліна.Вучні класа падрыхтавалі для імянінніцы арыгінальнае віншаванне, а яна ў сваю чаргу - цікавы і крэатыўны пачастунак кожнаму з аднакласнікаў. Віншуем цябе, Караліна!
Сёння ў нашым класе адбыўся адкрыты ўрок матэматыкі па тэме:"Лік і лічба 2".
Вучні класа прадэманстравалі актыўнасць, стараннасць і зацікаўленасць прадметам.
Хлопчыкі і дзяўчынкі нашага класа са старанлівасцю і адказнасцю падыйшлі да вырабу віншавальных паштовак да свята Дня Маці.І вось што ў нас атрымалася!
Віншуем усіх матуль са святам! Жадаем моцнага здароўя, любові, ласкі, пабольш светлых усмешак і добрага настрою!
Вучні нашага класа з ахвотаю і зацікаўленасцю наведалі раённую дзіцячую бібліятэку.Пад час экскурсіі першакласнікі пазнаёміліся са структурай установы, з цікавымі кнігамі і дзіцячымі часопісамі, якія выпісвае бібліятэка і якімі можна скарыстацца ў чытальнай зале.Ствараючы атмасферу гульні і казкі, супрацоўнікі бібліятэкі запрашаюць у краіну ведаў і прыцягваюць новых маленькіх чытачоў.
У межах тыдня дадатковай адукацыі вучні атрымалі магчымасць зацікавіцца музыкай і стаць наведвальнікамі Зэльвенскай дзіцячай школы мастацтваў