Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Першы раз у шосты клас!

Дата: 1 сентября 2017 в 13:58, Обновлено 1 сентября 2017 в 16:32
694 просмотра

Першы дзень новага навучальнага года пачаўся традыцыйна: урачыстая лінейка сабрала аднакласнікаў на школьным двары. А далей мы адправіліся ў абноўлены школьны музей, дзе прайшоў першы ўрок "Беларусь - мая Айчына".

Галоўныя каштоўнасці, якімі валодае кожны народ - гэта яго гістарычная памяць, традыцыі, культура, мова. І аб гэтым вялася гаворка на першым уроку. Нягледзячы на тое, што клас рускамоўны, на ўроку "Беларусь - мая Айчына" гучала беларуская мова. Экскурсія па музеі расказала пра спадчыну, якую патрэбна захоўваць. Магчымасць разгледзець уважліва экспанаты і задаць пытанні была ў кожнага вучня.

А далей на класнай гадзіне мы на хвілінку вярнуліся ў лета. Яна так і называлася "Лета - гэта маленькае жыццё". У гульнёвай форме шасцікласнікі расказалі, што цікавага адбылося з імі за тры папярэднія месяцы. Паходы і экскурсіі, збор грыбоў і ягад, новыя кнігі і ўражанні... Усё гэта і многае іншае дапамагло нам набрацца сіл, каб з імпэтам прыступіць да пазнання новых навук!

Бывай гаманлівае звонкае лета!

Нясём мы у класы вясёлкі букетаў.

Мы бор абуджалі гамонкай вясёлай.

Бывай, лета звонкае! Крочым мы ў школу.

                                   П. Прануза

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.