Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ступчык Наталля Фёдараўна правяла майстар-клас у межах рэспубліканскага семінара
Рэспубліканскі семінар «Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Гродзенскай вобласці: асоба, адукацыя, грамадства» прайшоў 16-17 красавіка ў ДУА "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі”.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова адукацыі "Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі”.
У семінары прымалі ўдзел метадысты інстытутаў развіцця адукацыі, раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў, кіраўнікі метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
Вопыт работы вобласці прадстаўлялі настаўнікі розных устаноў адукацыі. У тым ліку і Ступчык Наталля Фёдараўна, якая правяла майстар-клас "Скрайбінг і сторытэлінг як сродкі фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі на ўроках беларускай мовы і літаратуры”.
Телефоны: (801564) 7-25-21, (801564) 7-25-83, (801564) 7-25-85, (801564) 7-25-84
Email: sh2zel@tyt.by