Падарожжа заканчваецца. Адпраўляемся ў Каробчыцы
Апошняй кропкай падарожжа турысцка-краязнаўчага лагера "Беларусічы" стаў агратурыстычны комплекс "Каробчыцы". Юныя турысты прайшліся па дэндрапарку "Лукамор'е", дзе расце больш за 400 відаў раслін, што рэдка сустракаюцца ў Беларусі. Пабывалі ў гасцях у Бабы Ягі, наведалі майстэрні каваля і рэзчыка па дрэве. Зайшлі ў стайні, дзе ўтрымліваюцца прыгажуны-коні. У міні-заапарку назіралі за кенгуру, нутрыямі і выдрамі, кролікамі і вавёркамі, фазанамі і паўлінамі. Спыніліся на адпачынак ў альтанцы, каб атрымаць асалоду ад прыгажосці прыроды і пакарміць птушак.
Непадалёк ад маёнтка знаходзіцца гісторыка-культурны комплекс "Гарадзенская крэпасць - Партызанскі лагер". Нам давялося ўбачыць ва ўсіх падрабязнасцях ваенны лагер і баявыя пазіцыі, атрымаць дакладнае ўяўленне аб тым, як жылі і ваявалі партызаны ў гады вайны. Юнакі і дзяўчаты заглянулі ў зямлянку камандзіра, пункт сувязі, медпакой, убачылі партызанскую школу і майстэрні. І лагер, і фарты, і зенітная пазіцыя ствараліся па ўспамінах ветэранаў і пры прафесійнай дапамозе музейных работнікаў і максімальна набліжаны да рэальных умоў.
Телефоны: (801564) 7-25-21, (801564) 7-25-83, (801564) 7-25-85, (801564) 7-25-84
Email: sh2zel@tyt.by