Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

ЗЭЛЬВЕНСКІЯ САКАВІНЫ-2017

Дата: 17 апреля 2017 в 11:30, Обновлено 17 апреля 2017 в 20:09
Автор: Кречко Т. В.
515 просмотров

Штогод у родныя мясціны                                      

Прыходзіць свята Сакавіны.

Зямлі заспанай абуджэнне.

Вясны жаданай нараджэнне.

Зэльвенскія Сакавіны свята асаблівае, бо яно, у першую чаргу, - свята роднай мовы.

Свята “Зэльвенскія сакавіны” пачало ладзіцца ў СШ №2 дзякуючы паэту-земляку Уладзіміру МАЗГО. Сваю назву Сакавіны атрымалі і ад месяца нараджэння пастаяннага госця свята – Уладзіміра Мінавіча, і ад сакавітасці нашай роднай мовы, і веснавога абуджэння прыроды, і пачуцця юных сэрцаў, і ад месяца, у якім яно заўжды адбываецца… Усяго і не выкажаш, што ўкладваюць у дарагую ім назву настаўнікі і навучэнцы СШ №2.

Спачатку сустрэчы з паэтам ладзіліся толькі для вучняў СШ №2. Потым ім стала “цесна” ў сценах адной школы, і свята паэзіі выйшла на раённы ўзровень. На Сакавінах традыцыйна прэзентуюцца новыя кнігі, адбываюцца завочныя падарожжы па мясцінах роднага краю, арганізуюцца выставы і агляды. Дзякуючы Уладзіміру Мазго, зэльвенскія Сакавіны наведалі многія цудоўныя творцы: Алена Таболіч, Юрка Голуб, Іван Сяргейчык, Ірына Войтка, Мікола Маляўка, Алег Елісеенкаў, Анатоль Грэкаў, Казімір Камейша і іншыя.

 Сёлета традыцыйнае свята паэзіі і музыкі “ЗЭЛЬВЕНСКІЯ САКАВІНЫ-2017” пройдзе 20 красавіка ў раённым цэнтры  культуры і народнай творчасці ў 12.00. 

Удзел у свяце прымуць: наш зямляк паэт Уладзімір Мазго, пісьменнікі Навум Гальпяровіч, Зіновій Прыгодзіч,  дзіцячая пісьменніца  Алена Стэльмах.

                        Чакаем усіх прыхільнікаў літаратурнага слова!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.