Краязнаўчая гульня для вучняў 6-8 класаў "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"
Членамі Савета музея для вучняў 6-8 класаў у шосты школьны дзень была арганізавана краязнаўчая гульня "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся".
Падарожнічаючы па станцыях, школьнікі ўзгадалі народныя святы, якія прыйшлі да нас з глыбокай старажытнасці, успомнілі славутыя імёны Бацькаўшчыны. У конкурсе "Апрані ляльку" павінны былі правільна адзначыць назвы беларускага адзення, а на станцыі "Беларускія песняры" - аўтараў слоў да песень, што прагучалі для ігракоў. Не абышлі ўвагаю і маленькую радзіму. Станцыі "Падарожжа па вуліцах Зэльвеншчыны" і "З прыродай зліўшыся душой" далі магчымасць школьнікам паказаць свае веды пра родны пасёлак.
Перамогу атрымала каманда 8-мых класаў "Жывічы".
Телефоны: (801564) 7-25-21, (801564) 7-25-83, (801564) 7-25-85, (801564) 7-25-84
Email: sh2zel@tyt.by