Віншуем з Днём роднай мовы!
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.
Сёння, 21 лютага, вучні нашага класа таксама прынялі ўдзел у акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску". У класе прайшла гульня пад дэвізам «Не проста ў словы я гуляю – на мове роднай размаўляю»…Кожны вучань атрымаў памятны падарунак.
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай...
Телефоны: (801564) 7-25-21, (801564) 7-25-83, (801564) 7-25-85, (801564) 7-25-84
Email: sh2zel@tyt.by