Конкурс "Знаўца прыказак і прымавак"
Выкарыстанне заданняў творчага характару на ўроках літаратурнага чытання садзейнічае павышэнню матывацыі вучняў. З гэтай мэтай на ўроку чытання прайшоў конкурс "Знаўца прыказак і прымавак". У форме гульні былі прапанаваны наступныя заданні: «Знайдзі пару», «Падбяры слова», «Назаві прыказкі», «Знайдзі і растлумач».
Малодшыя школьнікі павінны ўмець раскрываць сэнс прыказак і актыўна выкарыстоўваць іх у сваім маўленні. З дакладнасцю можна сказаць, што сістэматычная праца над прыказкамі і прымаўкамі на ўроках мовы і чытання спрыяе больш трываламу фаміраванню ў вучняў
маральных якасцей, вучні становяцца больш уважлівымі да слова, узбагачаецца іх мова, развіваюцца творчыя здольнасці і праявы.
У канцы ўрока вызначылі лепшых знаўцаў прыказак і прымавак. Імі сталі: Сядач Ірына, Грэцкая Вікторыя, Лухтан Яўгеній.
Телефоны: (801564) 7-25-21, (801564) 7-25-83, (801564) 7-25-85, (801564) 7-25-84
Email: sh2zel@tyt.by